Работнікі ААТ “Васілішкі” разам з адміністрацыяй сельвыканкама і моладдзю масава выйшлі на суботнік
Работнікі ААТ “Васілішкі” разам з адміністрацыяй сельвыканкама і моладдзю масава выйшлі на суботнік і навялі парадак каля брацкай магілы ахвяр фашызму ў аграгарадку Васілішкі. У працоўным дэсанце прыняло ўдзел больш за 50 чалавек.
Перад вайной у Васілішках пражывала больш за 1,2 тысячы габрэяў. Мястэчка было захоплена немцамі ў чэрвені 1941 года і заставалася пад кантролем акупантаў на працягу 3-х гадоў – да 12 ліпеня 1944 года. Адразу ж прыступіўшы да праграмы знішчэння габрэяў, гітлераўцы сагналі мясцовых жыхароў гэтай нацыянальнасці ў гета. 9 мая 1942 года карнікі шчыльна акружылі гета і нікога больш не выпускалі. 10 мая асуджаных людзей пачалі гнаць групамі па 60 чалавек да ўскраіне мястэчка на габрэйскія могілкі. Каля загадзя выкапаных ям вязням гета загадвалі распрануцца, а затым сутыкалі ўніз і расстрэльвалі. Гэты жах працягваўся да вечара 11 мая. Усяго за два дні немцы і іх памагатыя замучылі і забілі 2 159 габрэяў.
Пайменны спіс ахвяр з мірнага насельніцтва Васілішак, які склала Камісія садзейнічання ЧГК СССР па Васілішкаўскага раёне, уключае ў сябе 616 прозвішчаў – у пераважнай большасці габрэйскіх.
У памяць аб тых, хто загінуў ад рук фашыстаў, у 1967 годзе ў Васілішках быў усталяваны абеліск. З тых часоў сюды не зарастае народная сцежка: тут часта праходзяць мітынгі, а мясцовыя жыхары падтрымліваюць тут чысціню і парадак.
– Мы з аднакласнікамі двойчы на год – вясной і восенню – выходзім на суботнік і прыбіраем парк, у якім знаходзіцца брацкая магіла ахвяр фашызму, – кажа вучаніца 8 класа Васілішкаўскай СШ Аляксандра Конан. – Лічу гэтую ініцыятыву вельмі важнай. Мы, маладое пакаленне, павінны беражліва захоўваць памяць аб той трагедыі, каб не дапусціць яе паўтарэння ў будучыні. Менавіта нам, нашчадкам Вялікай Перамогі, завешчана берагчы мір на роднай зямлі!
Школьнікі разам са сваімі настаўнікамі, а таксама іншымі ўдзельнікамі суботніка навялі парадак у памятнага абеліска, пабялілі дрэвы ў парку і падразалі сукі, сабралі і вывезлі сухія галінкі і леташнюю лістоту.
– Праца па добраўпарадкаванні тут працягнецца, – адзначае галоўны спецыяліст па ідэалагічнай працы ААТ “Васілішкі” Святлана Габис. – У бліжэйшы час мы па новай пафарбуем памятны абеліск і надмагільныя пліты, пачысцім тратуарную плітку. Таксама падсадзілі па перыметры маладзенькія ялінкі замест тых, якія не прыжыліся. Адным словам, навядзем тут ідэальны парадак.
Аляксандр КАСПЕРЧУК.
Фота аўтара.