ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Антон Бурнос: “Я аддаю свой голас за нашу моцную квітнеючую Беларусь, у якой навядзенне парадку на зямлі знаходзіцца ў прыярытэце”

Антон Бурнос: “Я аддаю свой голас за нашу моцную квітнеючую Беларусь, у якой навядзенне парадку на зямлі знаходзіцца ў прыярытэце”

На Васілішкаўскім участку для галасавання № 1 было шматлюдна. Многія жыхары аграгарадка і навакольных населеных пунктаў вырашылі не чакаць асноўны дзень выбараў, а прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Сярод іх і дырэктар ААТ “Васілішкі” Антон Бурнос.

Антон Часлававіч прыйшоў на ўчастак для галасавання разам з жонкай Вольгай і дачушкай Златай. Вольга Леанідаўна працуе начальнікам сектара справаводства ААТ “Васілішкі”, Злата – вучаніца першага класа Васілішкаўскай сярэдняй школы. Каля дзесяці гадоў таму Антон Часлававіч прыехаў жыць і працаваць у Васілішкі – на малую радзіму яго жонкі. Аграгарадок за гэты час ужо стаў для яго родным. І сёння на ім, як на кіраўніку паспяхова развіваецца гаспадаркі, а таксама як на дэпутаце Васілішкаўскага сельскага і раённага Саветаў дэпутатаў, ляжыць адказнасць не толькі за прадпрыемства, якое ён узначальвае, але і за людзей, якія там жывуць і працуюць. Таму ён робіць усё магчымае і нават больш, каб ААТ “Васілішкі” упэўнена рухалася наперад.

  • З боку дзяржавы развіццю нашай галіны надаецца вялікая ўвага, – дзеліцца сваімі думкамі Антон Часлававіч. – І я аддаю свой голас за нашу моцную квітнеючую Беларусь, у якой навядзенне парадку на зямлі знаходзіцца ў прыярытэце. Сёння мы – работнікі аграрнага сектара эканомікі – забяспечваем харчовую бяспеку краіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі выпускаюць выдатную канкурэнтаздольную прадукцыю, якая ідзе на экспарт і забяспечвае валютную выручку. Але сыравіннай базай для гэтай прадукцыі служыць сельская гаспадарка. У нашай краіне ёсць усе магчымасці, каб развіваць самыя перспектыўныя кірункі аграпрамысловай галіны, рэалізоўваць самыя смелыя бізнес-ідэі. І мне, як чалавеку ад зямлі, як вытворцу, вельмі камфортна жыць і працаваць у роднай Беларусі.

Падтрымлівае свайго мужа і Вольга Леанідаўна:

  • Наша Беларусь – мірная, незалежная краіна, дзе чалавек працы – у прыярытэце. Менавіта ў такой краіне хочацца і надалей жыць, працаваць і гадаваць дзяцей. Мы галасуем за краіну для людзей.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.