ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

“Брава, Фестываль нацыянальных культур!”. Урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў Фестывалю прайшла ў Гродне.

“Брава, Фестываль нацыянальных культур!”. Урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў Фестывалю прайшла ў Гродне.

Гэтыя дні сталі самымі яркімі для горада за апошні час.

Яркая і непаўторная, маляўнічая і незабыўная, каларытная, маштабная старонка XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур упісана ў гісторыю Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі. Сёння на галоўнай сцэне свята на плошчы Савецкай сабраліся тысячы гасцей і жыхароў горада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця заключных мерапрыемстваў Фестывалю.

0W1A6719.JPG
0W1A6713.JPG
0W1A6716.JPG

Гэтыя дні сапраўды сталі самымі яркімі для нашага горада за апошні час. Такой колькасці гасцей і артыстаў з розных куткоў краіны, такой весялосці Гродна не бачыў ужо даўно. Людзі нацешыліся незабыўнай атмасферай свята, прагуляліся па вуліцах горада над Нёманам, пазнаёміліся з культурай, нацыянальнымі традыцыямі, звычаямі, кухняй прадстаўнікоў розных дыяспар.

Як справядліва адзначылі са сцэны вядучыя, кожны з гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю панясе ў сваёй душы часцінку гэтага свята і будзе яшчэ доўга аб ім успамінаць.

0W1A6740.JPG

–  Сыходзіць у гісторыю XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які стаў яркай падзеяй у жыцці нашай краіны. Мы дзякуем усім, хто на працягу гэтых дзён дарыў добры настрой, дарыў сваю творчасць і майстэрства, выклікаючы непадробнае захапленні гледачоў. Мы выказваем вялізныя словы ўдзячнасці вам, паважаныя гродзенцы, за вашу ветлівасць і гасціннасць, за тое, што вы кожнаму з нас аддалі часцінку свайго сэрца і сваёй душы. Кожны з нас адчуваў сябе тут як дома, нізкі вам паклон за гэта» , – сказаў падчас канцэрта  міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч . – Падводзячы вынікі Фестывалю, мы не развітваемся, мы гаворым да спаткання і да новых сустрэч на XIV маштабным форуме, які пройдзе на блаславёнай Богам, выдатнай гродзенскай зямлі. Я ўпэўнены, што творчыя межы Фестывалю будуць пашырацца.

0W1A6748.JPG

Міністр культуры, звяртаючыся да гасцей і жыхароў горада, пажадаў ім моцнага здароўя і творчага натхнення.

–  Няхай наша праца будзе стваральнай у імя працвітання краіны. Няхай наша любімая Беларусь жыве пад чыстым і мірным небам» , – сказаў Анатоль Маркевіч.

0W1A6755.JPG
0W1A6812.JPG
0W1A6760.JPG
0W1A6767.JPG
0W1A6777.JPG
0W1A6797.JPG

Адной з яркіх падзей вечара стала цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў Фестывалю. З рук міністра культуры Беларусі Памятныя знакі XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур атрымалі кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх нацыянальных дыяспар і міжнародных абшчын, якія сабраліся гэтымі днямі ў Гродне. Беларусы, рускія і ўкраінцы, палякі і грузіны, цыганы, армяне, татары – на галоўнай сцэне Фестывалю бок аб бок выстраіліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, аб’яднаныя адной вельмі важнай якасцю – любоўю да мірнай і квітнеючай Беларусі, да яе народа, гісторыі і культуры . Яны дарылі свой талент і ўсмешкі гледачам у гэтыя дні, а тыя, у сваю чаргу, надарылі іх гучнымі авацыямі і ўдзячным: “Брава, Фестываль нацыянальных культур!”.

0W1A6828.JPG
0W1A6820.JPG

ГП

Пакінуць адказ