Cход акцыянераў ААТ “Васілішкі”
ПАВАЖАНЫЯ АКЦЫЯНЕРЫ ААТ «ВАСІЛІШКІ»! 15 лістапада 2022 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Васілішкі”. Сход пройдзе па адрасе: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аграгарадок Васілішкі, вуліца Савецкая, дом нумар 30 (зала пасяджэнняў). Парадак дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў: Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб умовах і парадку перадачы ва ўласнасць грамадзян жылых памяшканняў, якія належаць ААТ “Васілішкі”. Аб зацвярджэнні Парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Васілішкі” ў новай рэдакцыі. Час рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу: у дзень правядзення сходу з 09 гадзін 45 хвілін да 10 гадзін 45 хвілін. Час пачатку правядзення сходу: 11 гадзін 00 хвілін З матэрыяламі, падрыхтаванымі да збору, можна азнаёміцца па адрасе: аг. Васілішкі, вул. Савецкая, д. 30, каб. 9 у працоўныя дні (панядзелак – пятніца), пачынаючы з 8 лістапада па 14 лістапада 2022 года, з 8 гадзін 00 хвілін да 16 гадзін 45 хвілін, а 15 лістапада 2022 года – па месцы правядзення сходу. Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 10.11.2022 г. Найменне ўпаўнаважанага органа акцыянернага таварыства і дата прыняцця ім рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – рашэнне наглядальнай рады ад 31 кастрычніка 2022 года. Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства – пашпарт, а прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць!