ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Да выхаду ў поле гатовы. Тэхагляд сельскагаспадарчых машын прайшоў на мехдвары каля аграгарадка Бакшты ААТ “Васілішкі”

Да выхаду ў поле гатовы. Тэхагляд сельскагаспадарчых машын прайшоў на мехдвары каля аграгарадка Бакшты ААТ “Васілішкі”

Не за гарамі пасяўная кампанія, а гэта значыць, што на палях Шчучыншчыны зноў загудуць трактары і іншыя сельскагаспадарчыя машыны. Для таго, каб пасеяць усё своечасова, патрэбна надзейная тэхніка, якая не падвядзе ў аказны момант. З мэтай праверкі стану сельскагаспадарчых машын на мехдвары ААТ “Васілішкі” ў аграгарадку Бакшты прайшоў тэхагляд.

Спецыяльная камісія ўважліва праверыла кожную з 29 машын на бакштаўскім мехдвары. Таксама стан сельскагаспадарчай тэхнікі ацанілі старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Аверка.

Праверка тармазной сістэмы, габарытных агнёў, рулявога кіравання, спраўнасць гукавых сігналаў і наяўнасць вогнетушыцеляў з аптэчкамі – усё гэта ўключаў агляд машын. Дадаткова правяралася дакументацыя.

Як адзначыў галоўны інжынер ААТ “Васілішкі” Яўгеній Вашчыла, у хуткім часе тэхагляд павінны прайсці 160 адзінак тэхнікі, сярод іх 125 трактараў, 29 з якіх энерганасычаныя, 24 пагрузчыка, 2 бульдозера і тры эскаватара. Што тычыцца зернеўборачных і кормаўборачных камбайнаў, то яны будуць рыхтавацца да мая.

– Тэхнікі ў нас дастаткова для выканання ўсіх запланаваных работ, – расказвае Яўгеній Вашчыла. – У нашай гаспадарцы працуюць каля 130 трактарыстаў-механізатараў, якія цягам зімы добра падрыхтавалі машыны да тэхагляду. Зараз можна сказаць, што тэхніка, неабходная для вясенне-палявых работ, гатова на сто працэнтаў.

Летась парк тэхнікі ААТ “Васілішкі” папоўнілі два энерганасычаныя трактары “Беларус 3522” вытворчасці Мінскага трактарнага завода, таксама сярод навінак зернеўборачны камбайн “Гомсельмаш”.

Алег ШЫШЛОЎСКІ

Фота аўтара.