Добрага шляху ўсім нам да міру і стварэння! Шчучынцы перадалі Мастам эстафету абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне».
Галоўная> Добрага шляху ўсім нам да міру і стварэння! Шчучынцы перадалі Мастам эстафету абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне».
13.04.2023
Добрага шляху ўсім нам да міру і стварэння! Шчучынцы перадалі Мастам эстафету абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне».
Літаральна напрыканцы мінулага тыдня дэлегацыя Шчучынскага раёна прывезла паходню з агнём Стварання з Дзятлава ў межах абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне». А сёння ў Шчучыне ў гарадскім скверы ля помніка загінуўшым воінам-вызваліцелям адбылася ўрачыстая перадача эстафеты суседзям-мастаўчанам. На гэтую яскравую і відовішчную патрыятычную акцыю прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў раёна і грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь, мясцовыя жыхары і госці. Мастоўскую дэлегацыю ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала.
Шчучынская раённая газета "Дзянніца"