“Ідзем з апярэджаннем”. Міністр сельскай гаспадаркі аб ходзе восеньскіх палявых работ
Галоўная> “Ідзем з апярэджаннем”. Міністр сельскай гаспадаркі аб ходзе восеньскіх палявых работ
20.09.2023
“Ідзем з апярэджаннем”. Міністр сельскай гаспадаркі аб ходзе восеньскіх палявых работ
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ расказаў журналістам аб ходзе восеньскіх палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У бягучым годзе мы ідзём з апярэджаннем па ўсіх напрамках правядзення восеньскіх палявых работ. Зімавыя збожжавыя плануем пасеяць да канца месяца. Што да кукурузы, то тэмпы ўборкі на сілас вышэйшыя за леташнія. Ураджай значна вышэйшы за мінулы год. Уборку кукурузы на збожжа мы таксама пачалі. раней леташняга", - сказаў Сяргей Барташ.
Акрамя таго, беларускія аграрыі зараз убіраюць бульбу, пачалася і ўборка цукровых буракоў.
"Плануем завяршыць уборку асноўных плошчаў кукурузы да 15 кастрычніка, таму што далей могуць быць замаразкі. Акрамя гэтага, ёсць цудоўныя травы, якія таксама неабходна ўбраць да наступлення зімовых умоў надвор'я. Хаця б да 1 лістапада трэба ўсе травы ўбраць, каб плошчы былі падрыхтаваны пад ураджай наступнага года", - адзначыў міністр.
belta.by