Карма са знакам якасці! Як гэтага дасягнуць, сёння абмяркоўвалі і вучылі на рэспубліканскім семінары з удзелам міністра сельскай гаспадаркі
Галоўная> Карма са знакам якасці! Як гэтага дасягнуць, сёння абмяркоўвалі і вучылі на рэспубліканскім семінары з удзелам міністра сельскай гаспадаркі
11.05.2024
Карма са знакам якасці! Як гэтага дасягнуць, сёння абмяркоўвалі і вучылі на рэспубліканскім семінары з удзелам міністра сельскай гаспадаркі
Рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях кормавытворчасці, гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да ўборкі траў прайшоў сёння на базе Шчучынскага раёна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ, яго намеснік Уладзімір Гаркун, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Валеваты, старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі, старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў і цэнтраўпрадпрыемстваў НАН Беларусі.
У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі ў рамках пленарнага пасяджэння ўдзельнікі семінара абмеркавалі асаблівасці нарыхтоўкі травяных кармоў ва ўмовах Беларусі ў 2024 годзе для жывёлагадоўчай галіны, завяршэнне работ па падрыхтоўцы кормаўборачнай тэхнікі, пытанні забеспячэння кантролю якасці травяных кармоў, якія нарыхтоўваюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Не абышлі і такую актуальную тэму, як пажарная бяспека і ахова працы.
У ходзе нарады Сяргей Барташ праінфармаваў аб пастаўленых перад галіной задачах па павелічэнню вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, пераходу на інтэнсіўныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве, больш эфектыўнаму выкарыстанню рэсурсаў, што выдзяляюцца для АПК. Так, для выхаду жывёлагадоўлі на зададзеныя параметры плануецца забяспечыць нарыхтоўку травяністых кармоў не менш як 9,8 млн. т кармавых адзінак, што ў разліку на ўмоўную галаву складзе 32,2 ц кармавых адзінак.
-У Гродзенскай вобласці мы павінны павучыцца, як працаваць так, каб якасныя кармы сталі гарантам якасці жывёлагадоўлі, - падкрэсліў міністр. - Тут усе рэгіёны ўжо пачалі ўборку траў першага ўкосу. Важна не выпусціць самую прадуктыўную фазу, калі ў траве змяшчаецца больш за ўсё бялку. Важныя менавіта пажыўныя кормы, а не іх аб'ёмы. У прыярытэце павінна быць нарыхтоўка сенажу і толькі па рэшткавым прынцыпе - сена.
Госці адзначылі, што ў Шчучынскага раёна ёсць чаму павучыцца і што пераняць астатнім. У рэгіёне практыкуюць сістэмны падыход да вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, строгага захавання тэхналогій, што дае магчымасць стабільна прыбаўляць кожны год.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.