ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Лідэр з “Васілішак”. Першы кіроўца-тысячнік на адвозцы збожжа  у Шчучынскім раёне

Лідэр з “Васілішак”. Першы кіроўца-тысячнік на адвозцы збожжа  у Шчучынскім раёне

Першага лідэра на ўборачнай кампаніі ўшаноўвалі на шчодрым полі ААТ "Васілішкі". Малады вадзіцель сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Савіцкі першым у раёне перавёз 1 тыс. т збожжа.

З гэтай падзеяй проста на полі яго павіншавалі першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Аверка і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генрых Юрэвіч.

Усяго за пару дзён з пачатку ўборкі 28-гадовы хлопец перавёз на айчынным МАЗе больш за тысячу тон збожжавых і зернебабовых. І не збіраецца спыняцца. Запэўніў, што паб'е леташні рэкорд 3,5 тысячы тон.

Таксама Дзмітрый стаў першым вадзіцелем - тысячнікам па Гродзенскай вобласці ў праекце "Моладзь - ЗА УРОЖАЙ" сярод маладых працаўнікоў - членаў ГА "БРСМ". З гэтым Зміцера павіншаваў першы сакратар абласнога камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Есін.