Мінсельгасхарч: па выніках 2022 года вытворчасць малака ў Беларусі вырасла на 77 тысяч тон
За 2022 год у сельгасарганізацыях краіны надоена 7 мільёнаў 665 тысяч тон малака – на 77 тысяч тон больш, чым у 2021-м. Сярэдні надой ад каровы склаў 5525 кілаграмаў і вырас на 114. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Самы высокі надой ад каровы ў Брэсцкай вобласці – 6797 кілаграмаў. У Гродзенскай – 6562, Мінскай – 6209, Гомельскай – 4130, Магілёўскай – 4044, Віцебскай – 3960.
Вырасла колькасць флагманаў галіны. Калі ў 2021-м шэсць раёнаў надаілі ад каровы больш за 8 тысяч кілаграмаў малака, то летась іх стала ўжо дзевяць. Колькасць гаспадарак, у якіх гэты паказчык перавысіў 10 тысяч кілаграмаў, узрасла з 15 да 26.