МЫ АДЗІНЫ

Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій і стала яскравым прыкладам таго, як культура гуртуе грамадства.
Ліда стала першым горадам Гродзенскай вобласці, які прыняў гэту грандыёзную падзею.
Вялікая канцэртная праграма “Час выбраў нас” завяршыла “Марафон адзінства” ў Лідзе 11 студзеня. Гледачоў прывітаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў. З яркімі творчымі нумарамі выступілі народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, ансамбль “Песняры”, заслужаныя артысткі Беларусі Вікторыя Алешка і Жанет, ансамбль “Сябры”, а таксама шматлікія калектывы Гродзешчыны.
















