ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

На шляху да прафесіі: падведзены вынікі III раённай Аграгіяды

На шляху да прафесіі: падведзены вынікі III раённай Аграгіяды

У Шчучынскім раёне прайшла ІІІ раённая Аграгіяда. Старшакласнікі не толькі паглыбіліся ў вывучэнне прафесій аграрнага напрамку, але і прынялі ўдзел у челенджах, інтэрактыўных анлайн-сустрэчах з выкладчыкамі вядучых аграрных ВНУ вобласці і рэспублікі, арганізаваных аддзелам адукацыі райвыканкама.

Навучэнцы агракласаў накіраваліся на экскурсію-прэзентацыю ў адно з вядучых аграпрадпрыемстваў Шчучынскага раёна – ААТ “Васілішкі”. Яго кіраўнік Антон Бурнос падрабязна расказаў будучым аграрыям аб гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Удзельнікі наведалі малочнатаварныя комплексы, пазнаёміліся з людзьмі, якія там працуюць. Дзеці адзначылі дастойныя ўмовы працы і былі здзіўлены заработнай платай работнікаў, якая садзейнічае паляпшэнню вынікаў дзейнасці, імкненню да пастаяннага развіцця.

Затым на базе Палаца творчасці дзяцей і моладзі адбыўся агра-старылінг “Абмен вопытам і ідэямі” з удзелам прадстаўнікоў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама, спецыялістаў ААТ “Васілішкі”, Шчучынскай птушкафабрыкі, філіяла “Жалудокскі агракомплекс”, КСУП ” універсітэта.

Дзякуючы зносінам са спецыялістамі, навучэнцы агракласаў даведаліся аб інавацыях і магчымасцях для развіцця ў аграрнай сферы, аб ільготах і прывілеях для маладых спецыялістаў, умовах заключэння мэтавых дагавораў і даплат да стыпендыі ад прадпрыемстваў пры навучанні ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Старшы выкладчык кафедры развядзення і кармлення сельскагаспадарчых жывёл Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Арцём Прэсняк сканцэнтраваў увагу навучэнцаў на ўступнай кампаніі і значнасці аграрных прафесій для развіцця нашай краіны.

У рамках Аграгіяды старшакласнікі прадставілі інфармацыйныя прэзентацыі пра Герояў Беларусі Дубко А.І., Крамко У.І. і дасягненнях айчынных вучоных па селекцыі сельскагаспадарчых культур, акліматызацыі новых відаў раслін.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім удзельнікам Аграгіяды былі ўручаны сертыфікаты, а педагогам, якія выкладаюць факультатыўны курс «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» – лісты падзякі. Па выніках удзелу ў мерапрыемствах тыдня прафесіяналізацыі перамогу атрымалі навучэнцы Васілішкаўскай СШ, другое месца – у Ражанкаўскай СШ ім. Г.К. Хрыптовіча, трэцяе – у сярэдняй школы № 3 г. Шчучына імя У.А. Рудога.

Жанна МЯЦЬКО, намеснік начальніка аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама.