ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Падарункі і добры настрой – ад кіраўніцтва ААТ «Васілішкі»

Падарункі і добры настрой – ад кіраўніцтва ААТ «Васілішкі»





Паток гасцей сёлета, гатовых выканаць запаветныя мары дзетак перад Новым годам, а самае галоўнае, падарыць сваю ўвагу, не заканчваецца. Вось і ў ААТ "Васілішкі" ёсць добрая традыцыя - наведваць перад Новым годам не толькі сем'і сваіх работнікаў, але і дарыць радасць дзеткам з іншых сем'яў.

 
З падарункамі, віншаваннямі і навагоднім настроем, які стваралі Дзед Мароз і Снягурачка, напярэдадні чароўнага свята ў госці ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Сакалоў і Блінковых у Астрыно прыехалі дырэктар ААТ "Васілішкі" Антон Бурнас і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Святлана Габіс.



У прасторных дамах са сваімі традыцыямі і асновамі панавала шчырая сямейная атмасфера, а рукатворныя гірлянды і арыгінальныя навагоднія кампазіцыі стваралі сапраўдную пераднавагоднюю казку.
 

Вершы, карагоды, песні, танцы - сапраўдную канцэртную праграму падрыхтавалі для гасцей з Васілішак таленавітыя хлопцы.

- Мы вельмі рады сваёй вялікай сям'ёй напярэдадні навагодніх свят наведаць вашу дружную, і як мы сёння пераканаліся таленавітую сям'ю, паўдзельнічаць у пераднавагоднім чараўніцтве і ўручыць вам салодкія падарункі, - павіншаваў дзетак з надыходзячым святам Антон Бурнос.


 
У сям'і Наталлі і Віктара Сакалоў выхоўваюцца дзевяць дзетак, а ў Надзеі і Мікалая Блінковых зараз шэсць выхаванцаў. Было відаць, што ні адно дзіця не абдзелена ўвагай, бо прыёмныя бацькі з гонарам расказвалі пра таленты кожнага дзіцяці.


Таксама кіраўніцтва ААТ "Васілішкі" ў гэты дзень наведала сям'ю Міхальцавых, якая пражывае ў вёсцы Лычкаўцы, у якой выхоўваецца пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак.
 

Уручыўшы салодкія падарункі, госці падзякавалі бацькам за працу і шчырую любоў да дзяцей. Сустрэча ператварылася ў сапраўднае свята, якое спадабалася ўсім без выключэння.

- Галоўная наша задача - каб усе хлопчыкі і дзяўчынкі былі ахоплены ўвагай напярэдадні светлых зімовых свят, калі ўсім хочацца цудаў, цяпла і дабра, - расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Васілішкі" Святлана Габіс. - Толькі сёння мы наведалі сем сем'яў, якія маюць патрэбу ў клопаце. Вельмі прыемна было бачыць шчырыя ўсмешкі, якія мы атрымалі ад дзетак у адказ на ўвагу і падарункі.


Алёна ЭЛЬЯШЭВІЧ.
Фота аўтара.

Пакінуць адказ