Прадстаўнікі калектыву ААТ “Васілішкі” ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у святочным шэсці ў г. Шчучын.
Галоўная> Прадстаўнікі калектыву ААТ “Васілішкі” ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у святочным шэсці ў г. Шчучын.
08.07.2024
Прадстаўнікі калектыву ААТ “Васілішкі” ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у святочным шэсці ў г. Шчучын.
Па традыцыі прадстаўнікі ўлады, ганаровыя госці, ветэраны Узброеных сіл і працы, супрацоўнікі РАУС і РАНС, прадстаўнікі працоўных калектываў, спартсмены, работнікі сацыяльна-культурнай сферы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь сталі ўдзельнікамі святочнага шэсця, ушанаваўшы памяць усіх тых, хто адстойваў наша права на свабоду і незалежнасць.
Дзень Незалежнасці - свята, якое нас аб'ядноўвае і ўсяляе пачуццё гонару за сінявокую Беларусь, за свой працоўны калектыў. І гэта адчувалася падчас шэсця. Кожны працоўны калектыў падышоў крэатыўна да ўпрыгожвання сваіх калон.
Далей пасля святочнага мітынгу прайшоў "Забег адважных", які быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усяго ў прыгодніцкай гонцы прынялі ўдзел дзевяць каманд-прадстаўнікі розных арганізацыі і прадпрыемстваў нашага раёна. Сярод іх былі спартыўныя дружыны са Шчучынскай ЦРБ, Шчучынскага раённага аддзела Следчага камітэта, цэнтральнай раённай аптэкі № 6, ААТ "Орля", ААТ "Дэмбрава", ЖКГ, ААТ "Васілішкі", ААТ "Шчучынаграпрадукт" і калектыў Васілішкаўскай сярэдняй школы.
Усяго на паласе з перашкодамі ўдзельнікаў чакалі 12 этапаў, якія патрабавалі ад каманд розных фізічных і нават інтэлектуальных здольнасцей. Камандам даводзілася паўзці, пераадольваць высокія бар'еры, узнімаць цяжкасці, шукаць адказы на пытанні рознай складанасці. Асабліва ўсім удзельнікам запомнілася пераправа цераз раку, якую трэба было здзейсніць у выратавальным крузе. А напрыканцы ўсіх перашкод удзельнікаў чакаў пажарны разлік, які абліваў фінішэраў вадой са шланга. Адчуванне балансу, фізічную моц і спрыт паказалі ўсе каманды, а хтосьці зрабіў гэта лепш за іншых.
Пераможцаў па выніках пройдзенага маршруту вызначалі па хуткасці і набраных балах. Так, трэцяе месца заняла каманда ААТ "Васілішкі", срэбра спаборніцтваў узялі прадстаўнікі ААТ "Шчучынаграпрадукт", а пераможцам "Забегу адважных" стаў калектыў Васілішкаўскай СШ, які апярэдзіў сваіх найбліжэйшых праследавацеляў на дзве секунды. Віншуем удзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў!