ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Работнікі ААТ “Васілішкі” ў складзе дэлегацыі Шчучынскага раёна прынялі ўдзел у гала-канцэрце творчых калектываў Гродзенскай вобласці, які прайшоў у Палацы Рэспублікі.

Работнікі ААТ “Васілішкі” ў складзе дэлегацыі Шчучынскага раёна прынялі ўдзел у гала-канцэрце творчых калектываў Гродзенскай вобласці, які прайшоў у Палацы Рэспублікі.

12 красавіка ў Палацы Рэспублікі прайшоў гала-канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці. Гродзеншчына паказала свае таленты на рэспубліканскім фестывалі "Беларусь - мая песня".

Канцэрт быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. У ім прынялі ўдзел больш за 50 салістаў і калектываў, якія ўжо сталі культурнымі брэндамі Гродзеншчыны.



Гала-канцэрт сабраў лепшыя творчыя калектывы і выканаўцаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь" Гродзенская капэла, навучэнцы з УА "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў" і УА "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж", Народны фальклорны калектыў "Жывіца", Гродзенскай абласной філармоніі” і артысты “Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра”, узорны фальклорны ансамбль “Чабаты”, а таксама пераможца шоу праекта “Зорны шлях” 2022 года на тэлеканале АНТ Генадзь Якалцэвіч і Лаўрэаты Прэміі ў сферы культуры і мастацтва нашага галіновага прафсаюза "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь" Ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя росы" і многія іншыя.

У фае Палаца Рэспублікі адбылася выстава, якая дэманструе творчасць мясцовых мастакоў і народных умельцаў.

Пакінуць адказ