ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Шчучынскія аграрыі вярнуліся з абласных “Дажынак” з высокімі ўзнагародамі

Шчучынскія аграрыі вярнуліся з абласных “Дажынак” з высокімі ўзнагародамі

Урачыстае ўшаноўванне найлепшых аграрыяў Гродзеншчыны адбылося на абласных «Дажынках» у Ваўкавыску. Удзел ва ўрачыстасці прыняла і дэлегацыя Шчучынскага раёна. Гэты год для хлебаробаў Шчучыншчыны стаў як ніколі ўраджайным! І не толькі па намалоце збожжавых і зернебабовых культур, але і на заслужаныя ўзнагароды.

Вуліцы Ваўкавыска да свята ўпрыгожылі народныя арт-аб’екты, унікальныя падворкі, выставы. Свой крэатыў прапанаваў і Шчучынскі раён. Гэтым разам тэматычнае афармленне падворка было асабліва запамінальным дзякуючы роставым лялькам: Трускаўцы, якая прадстаўляе паспяховае прадпрыемства СТАА «Клубніцы Плантс», і Шампіньёну, які сімвалізуе ТАА “Логал-Бія”. Наведвальнікі з задавальненнем фатаграфаваліся з роставымі лялькамі, а таксама знаёміліся з прадукцыяй, якую прапануюць прадпрыемствы.

Шчучынскі падворак упрыгожвалі яркія кветкавыя кампазіцыі, мясны каравай, цудоўныя снапы, вежа з гадзіннікам і нават цуда-печка. Здзіўлялі шчучынцы гасцей рознымі стравамі, восеньскімі дарамі: гароднінай і садавіной ад ААТ «Васілішкі» і Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства, гарачай гарбатай на травах з КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». А артысты ў народных строях забаўлялі слухачоў заваднымі песнямі.

Ажыўлена было ў цэнтральным парку горада, дзе разгарнулася некалькі тэматычных выставак і прэзентацый. На адной з іх былі прадстаўлены снапы і караваі, якія стварылі майстры з усіх рэгіёнаў вобласці. Пачэснае месца заняў і каравай са шчучынскай мукі. Нацыянальны каларыт Шчучыншчыны прадэманстравала майстар народных мастацкіх промыслаў Таццяна Лебедзевіч.

Як адзначыў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч, які прыняў удзел у гэтым вялікім свяце хлебаробаў, фестываль “Дажынкі” – адно з самых ушанаваных, любімых восеньскіх свят на гродзенскай зямлі.

— Гэтае свята прадстаўляе нашу беларускую культуру, нашыя традыцыі. І ў той жа час паказвае, наколькі цяжкая праца хлебароба. Гродзеншчына заўсёды славілася высокімі паказчыкамі ўраджаю. Сімвалічна, што тут сёння мы бачым не толькі аграрыяў, але і людзей у пагонах, якія таксама разам радуюцца і ганарацца ўраджаямі. Больш за 115 тысяч тон збожжа было перавезена вайскоўцамі ў розных рэгіёнах. Разам з нашымі аграрыямі працавалі і міліцыянеры, і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны ў вольны ад работы час, акрамя падтрымання грамадскага парадку, акрамя падтрымання мер супрацьпажарнай бяспекі, кантролю за гэтым, разам з нашымі аграрыямі садзіліся за штурвалы трактароў, камбайнаў, машын і дапамагалі перавозіць наш хлеб, – адзначыў Аляксандр Рыгоравіч. — Таму, калі, не дай Бог, грымне нейкая бяда, наступяць пытанні ваеннай бяспекі, хтосьці замахнецца на нашу зямлю, мы ўсім светам, як адзін, устанем на абарону нашай Айчыны. Гэтым характарызуецца наш беларускі народ. Усіх хочацца павіншаваць са святам, пажадаць поспехаў, каб у наступным годзе намалацілі яшчэ больш збожжа на карысць нашай любімай Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйнае ўшаноўванне пачалося з шэсця «У гонар хлебаробаў». На чале калоны ехала Жытніца, якую суправаджалі байкеры. Гучнымі апладысментамі віталі і дэлегацыю Шчучынскага раёна: перадавікоў жніва СПУ “Пратасаўшчына”, ААТ “Васілішкі”, ААТ “Дэмбрава”.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў словы падзякі аграрыям Гродзенскай вобласці. Прывітальны адрас зачытаў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч.

З выдатным завяршэннем уборачнай кампаніі павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, адзначыўшы, што Ваўкавыск другі раз у гісторыі прымае “Дажынкі”. Гэта нагода для асаблівага гонару і сапраўдны падарунак гораду, якому сёлета споўнілася 1020 гадоў з дня заснавання.

— На протяжении веков работа на земле остаётся фундаментом стабильного роста и благополучия страны. Сельское хозяйство – это дисциплина, расчёт и выносливость. Когда в городе ещё спят, в деревне уже кипит работа. Земледельцев отличает особая ответственность и любовь к земле, — отметил губернатор. — Сейчас уже позади многие месяцы напряжённой работы в полях, настало время подвести промежуточные итоги. В этом году специалисты агропромышленного комплекса вновь подтвердили свою способность эффективно организовывать производство.  Погода каждый год испытывает на прочность наших аграриев. Но талант и знания наших агрономов, волевые и организационные качества руководителей хозяйств, а главное – самоотдача механизаторов и полеводов, водителей и операторов сушильных комплексов вновь удивили новой планкой валового сбора и урожайности. Намолочено в бункерном весе свыше 1 миллиона 760 тысяч тонн зерна. Средняя урожайность зерновых и зернобобовых – 51 центнер с гектара. Валовый сбор рапса составил 220 тысяч тонн, а средняя урожайность 30 центнеров с гектара, что является одним из лучших показателей в стране. Поздравляю всех с праздником! Желаю всем вам новых успехов на благо родной Беларуси.

Ганаровыя госці на вялікай сцэне фестывалю ўручылі заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых, хто ўсе сілы і душу ўклаў у вырошчванне і ўборку ўраджаю і дабіўся высокіх вынікаў.

Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена дырэктару ААТ “Васілішкі” Антону Бурносу.

У час ушаноўвання пераможцаў абласнога конкурсу за дасягненне высокіх вынікаў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2025 годзе Юрый Караеў уручыў дыплом старшыні Шчучынскага райвыканкама Аляксею Садоўскаму і яго першаму намесніку – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ігару Аверку!

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны Яўген Васілька, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Васілішкі”. Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ўручана Андрэю Козелу, галоўнаму аграному ААТ “Дэмбрава”.

Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” сярод сельскагаспадарчых арганізацый стала ААТ “Васілішкі”. Ганаровую грамату дырэктару прадпрыемства Антону Бурносу ўручыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Віталь Невера.

Пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2025 годзе сярод старэйшых камбайнераў і камбайнераў экіпажаў сельскагаспадарчых арганізацый зноў сталі шчучынцы! Старшы камбайнер Яўген Васілька і трактарыст-машыніст Андрэй Верабей з ААТ “Васілішкі” атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігара Сарокіна.

Сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў, другое месца ў абласным спаборніцтве заняў Аляксандр Падмаска з СПУ “Пратасаўшчына”.

Яшчэ адной прыемнай навіной стала ўручэнне сертыфіката на атрыманне сульфату амонію ў колькасці аднаго вагона ААТ “Васілішкі” ад генеральнага дырэктара ААТ “Гродна Азот” Ігара Ляшэнкі.

Зборная маладзёжная каманда з прадстаўнікоў ААТ “Васілішкі”, ААТ “АграГЖС” і ААТ “Шчучынская птушкафабрыка” абаранялі гонар раёна ў “Сельскай эстафеце”. Прынялі ўдзел шчучынцы і ў экстрэмальных гонках “ТрактарШОУ”.

За ўсімі дасягненнямі і высокімі паказчыкамі стаяць канкрэтныя людзі: земляробы, работнікі жывёлагадоўлі і прадстаўнікі многіх іншых прафесій, якія сваёй працай дапамаглі дасягнуць дастойных вынікаў. Увесь рэгіён удзячны аграрыям за плённую працу.

Вікторыя ШЫЛКО.
Фота аўтара, grodnonews.by, Дзмітрыя ЧЫВІЛЯ.