Камбікормавы цэх з вытворчай лабараторыяй
Уведзены ў строй у ліпені 2008 года. Магутнасць камбікормавага цэха складае 14 тон у гадзіну. Вырабляюцца ўсе неабходныя маркі камбікармоў для буйной рагатай жывёлы і свіней. Якасць уваходнай сыравіны і камбікорму кантралюецца лабараторыяй, у якой маецца ўсё неабходнае для гэтага абсталяванне. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склаў 7,9 млрд. рублёў. У 2018 годзе выраблена 58248,6 тон камбікармоў, у тым ліку для свінагадоўлі 37391,9 тон, для буйной рагатай жывёлы 20856,7 тон.