Тэхніка бяспекі (ТБ) - гэта комплекс сродкаў і мерапрыемстваў, якія ўкараняюцца ў вытворчасць з мэтай стварэння здаровых і бяспечных умоў працы. Тэхніка бяспекі змяшчае патрабаванні, выкананне якіх павінна забяспечыць неабходны ўзровень бяспекі прадпрыемства ў цэлым, асобных яго памяшканняў, абсталявання і іншых элементаў вытворчай інфраструктуры.
Менавіта з гэтай мэтай і для аказання метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы 17 жніўня ў рамках правядзення раённага Дня аховы працы з адзіным парадкам дня "Захаванне патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ з ручным электрамеханічным інструментам" быў запрошаны тэхнічны інспектар працы Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза. работнікаў АПК Крыштопік Віталь Часлававіч. Сустрэча з працоўным калектывам з дэманстрацыяй фільма па тэматыцы адбылася на мехмайстэрнях па рамонце аўтамабіляў машыннага двара Васілішкі.