Тыдзень добрых спраў. На тэрыторыі Васілішкаўскага сельсавета дружна наводзяць чысціню на вуліцах, у скверах, ля памятных мясцін…
Галоўная> Тыдзень добрых спраў. На тэрыторыі Васілішкаўскага сельсавета дружна наводзяць чысціню на вуліцах, у скверах, ля памятных мясцін…
14.04.2023
Тыдзень добрых спраў. На тэрыторыі Васілішкаўскага сельсавета дружна наводзяць чысціню на вуліцах, у скверах, ля памятных мясцін…
Лідэрам у навядзенні парадку на зямлі выступае ААТ "Васілішкі". Прадпрыемства выдзяляе неабходную пры арганізацыі работ тэхніку, непадробную актыўнасць праяўляюць яго работнікі, як і члены працоўных калектываў іншых арганізацый, вучні Васілішкаўскай і Галавічпольскай школ, мясцовае насельніцтва аграгарадкоў і вёсак.
Так, учора талакою прыбралі тэрыторыю вакол абеліскаў загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны землякам у Галавічполлі і Лычкаўцах, дзе дагледжаны вялікі парк, праведзены падрыхтоўчыя работы да касметычнага рамонту помніка. Таксама прыведзена ў належны выгляд і тэрыторыя ля абеліска ў Шэйбаках, пабелены дрэвы.
А сёння раніцай, нягледзячы на няўстойлівае надвор'е, з карысцю папрацавалі ў паркавай зоне работнікі Васілішкаўскай Сіні, цэнтра культуры, сельвыканкама, сельгасарганізацыі на свяшчэнным для ўсіх месцы, дзе пахаваны ахвяры фашысцкага тэрору – 2 тысячы яўрэяў, расстраляных у паўночнай частцы Васілішак. 1943 гады. Зялёным акордам добрых спраў стала высадка 20 елак, прадстаўленых валанцёрам Гродзенскім лясніцтвам.
Створана Таццяна Ступакевіч 13.04.2023