ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У ААТ “Васілішкі” поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў.

У ААТ “Васілішкі” поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў.

Механізатар ААТ “Васілішкі” Іван Валошык амаль круглы год працуе на малочнатаварнай ферме “Бакшты”, дзе на “Амкадоры” развозіць жывёлам корм. Але калі прыходзіць пара – перасаджваецца на камбайн “Holmer” і займаецца ўборкай цукровых буракоў.

– Працую ў гаспадарцы ўжо больш за 20 гадоў, з якіх апошнія 10 рэгулярна прымаю ўдзел ва ўборачнай кампаніі, – кажа Іван Альбертавіч. – Майму буракаўборачнаму камбайну ўжо больш за 15 гадоў, але ён па-ранейшаму ў страі і выдатна спраўляецца з пастаўленымі задачамі. У кабіне цёпла, большасць вытворчых працэсаў кантралюе бартавы кампутар. Ёсць нават аўтапілот, улучыўшы які, можна не дакранацца руля: машына сама будзе ехаць па прамой са хуткасцю прыкладна 6 кіламетраў у гадзіну, прыбіраючы адначасова шэсць разор. Але на паваротах усё ж давядзецца ўключыцца ў працу. У бункер змяшчаецца прыкладна 16 тон салодкіх караняплодаў, і ён запаўняецца ўсяго за 10 хвілін. Праходзячы праз камбайн, буракі пазбаўляецца бацвіння і ачышчаецца. Сабраны ўраджай згружаю ў капцы. Працую ў полі з самай раніцы і да заходу сонца. Штодня прыбіраю прыкладна 10 гектараў,
Усяго пад гэтую культуру ў ААТ “Васілішкі” адведзена 500 гектараў, з якіх мясцовыя аграрыі плануюць сабраць каля 30000 тон салодкіх караняплодаў. У сярэднім з кожнага гектара тут атрымліваюць 530 цэнтнераў ураджаю.

– Падчас закладкі ўраджаю цукровых буракоў мы выкарыстоўвалі ў асноўным гатункі замежнай селекцыі: Бернаш, Радэрыка, Лаудата і Сібадзі, – кажа галоўны аграном ААТ “Васілішкі” Дзяніс Комар. – Перад сяўбой унеслі ў глебу неабходную колькасць мінеральных угнаенняў, апрацавалі расліны ад хвароб і насякомых-шкоднікаў. Усё гэта ў сукупнасці з добрым надвор’ем дазволіла вырасціць дастойны ўраджай. На яго ўборцы мы задзейнічалі два камбайны і пагрузчык. На Скідальскі цукровы завод выкапаныя карняплоды дастаўляюць 12 грузавых аўтамабіляў. Штодня здаем на перапрацоўку 300 тон буракоў. Можам і больш, але прадпрыемства ўстанавіла пэўныя квоты, парушаць якія нельга. На палях, якія вызваліліся, неўзабаве пачнем сеяць азімыя культуры.

Аляксандр КАСПЕРЧУК.

Фота аўтара.