У ААТ “Васілішкі” прайшоў навучальны семінар па тэме: “Забеспячэнне прамысловай і пажарнай бяспекі, выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце аўтатрактарнай тэхнікі ў арганізацыях Аграпрамысловага холдынгу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”
У працы семінара прымалі ўдзел загадчык сектара кантролю забеспячэння працоўнай дзейнасці Упраўлення аналітычнага суправаджэння ДУ «Галоўнае гаспадарчае
кіраванне» Гурцэвіч Андрэй Мікалаевіч, вядучы спецыяліст сектара
кантролю УАС ДУ «ГГУ» Анісько Яўген Аляксандравіч.
З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар ААТ «Васілішкі» Бурнос Антон Часлававіч. У прыватнасці ён адзначыў, што першарадная задача па ахове працы на прадпрыемстве – гэта прадухіленне вытворчага траўматызму і прафзахворвання. І на гэта павінны быць накіраваны ўсе намаганні і мерапрыемствы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням па арганізацыі работы па ахове працы пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў, парадку афармлення і прадастаўлення справаздачнай інфармацыі па пытаннях аховы працы, пажарнай і прамысловай бяспекі, ажыццяўленні вытворчага кантролю ў галіне прамысловай бяспекі на вытворчасці.



Практычная частка семінара прайшла на машынным двары “Гурнафель”.
Спецыялісты прадпрыемства правялі інструктарска-практычныя заняткі.
па пытаннях правядзення прыборнага кантролю вадзіцеляў механічных
транспартных сродкаў з выкарыстаннем комплексу “Скуд-Алка”,
перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, расследавання і
ўліку няшчасных выпадкаў па вытворчасці.
Удзельнікі семінара абмяняліся меркаваннямі, узнялі розныя вострыя.
праблемы і пытанні, з якімі сутыкаюцца на практыцы пры
арганізацыі працы па выкананні заканадаўства ў галіне аховы
працы.



















