ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У аграрных ВНУ ідзе набор на завочную форму навучання. Што патрэбна для паступлення?

У аграрных ВНУ ідзе набор на завочную форму навучання. Што патрэбна для паступлення?

Энергетыкі ў топе

Да 5 снежня ў аграрыяў ёсць шанс зноў (або ўпершыню) стаць студэнтам: універсітэты сельскагаспадарчага профілю прымаюць дакументы на завочную форму навучання. Да заканчэння кампаніі засталося крыху менш за тыдзень, між тым конкурс на некаторыя спецыяльнасці складае 5,5 чалавека на месца! З чым звязаны ажыятаж і пры якіх умовах можна падаваць дакументы, даведалася карэспандэнт "СД".


У Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце на завочную форму навучання адведзена 1062 месцы. Больш за палову ўжо запоўнена. У топе спецыяльнасцяў «энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі»: на момант напісання матэрыялу на бюджэт дакументы падалі 122 чалавекі, хаця план усяго 22 месцы. Тым, хто не пройдзе, зрэшты, рана адчайвацца. Прыёмная камісія прапануе падаць заяву на платную форму, там месцаў значна больш. У большасці выпадкаў абітурыенты пагаджаюцца на такія ўмовы. Цікава, што не заўсёды студэнты плацяць са сваёй кішэні: сельгасарганізацыі, у якіх яны працуюць, нярэдка ідуць насустрач і спансіруюць навучанне супрацоўніка. Кіраўніцтва гаспадарак разумее: укладанне акупіцца, бо ад навыкаў аграрыяў залежыць поспех арганізацыі.

- На завочнае аддзяленне прыходзяць больш матываваныя і кампетэнтныя людзі, - адзначае адказны сакратар прыёмнай камісіі БДАТУ Карына Гаркуша. - Яны ўяўляюць, для чаго атрымліваюць веды, як імі распарадзяцца. Як правіла, студэнты павышаюць кваліфікацыю, імкнучыся рушыць наперад па кар'ернай лесвіцы. Так абітурыенты папулярнай спецыяльнасці "энергетычнае забеспячэнне" могуць працаваць не толькі ў сферы АПК, але і абслугоўваць электрасеткі ў сельскай мясцовасці. Дарэчы, сёлета пашыраны пералік спецыяльнасцей скарочанага тэрміну навучання:ёсць магчымасць паглыбіць веды па канкрэтных напрамках, напрыклад, па праграме "Рухавікі ўнутранага згарання" або "Тэхнічная эксплуатацыя аўтаматызаванага тэхналагічнага абсталявання ў жывёлагадоўлі".


Матываванасць абітурыентаў пацвярджаецца не толькі імкненнем падаць дакументы, але і прайсці па конкурсе з дастойным балам. Дзеля гэтага яны запісваюцца на падрыхтоўчыя курсы, дзе праходзяць усе пытанні ўступных іспытаў. Іх, дарэчы, можна здаваць замест ЦЭ і ЦТ па профільных прадметах. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін, прадугледжаны ўнутраныя выпрабаванні па тых дысцыплінах, якія вывучаліся ў ССНУ: матэрыялазнаўства, ахова працы, эканоміка арганізацыі і іншыя.


У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце сёлета плануюць набраць 498 студэнтаў, большая частка з іх - платнікі. У прыёмнай камісіі ўжо склалася прыкладная карціна: конкурс ёсць практычна па ўсіх спецыяльнасцях, і больш ахвотна юнакі ідуць на скарочаны тэрмін навучання. Вось лічбы для параўнання: на бюджэтную форму "скарошчанкі" на спецыяльнасць "вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання" дакументы падаў 21 чалавек (план - 3 месцы), на поўны тэрмін - 8 чалавек (план - 8 месцаў). Ёсць і пустыя месцы: на платнай аснове вывучаць ветэрынарную медыцыну пакуль ніхто не выявіў жадання, а на бюджэт запаўняльнасць 100 працэнтаў.


Нагадваем: калі абітурыент мае толькі агульную сярэднюю адукацыю, то паступіць на завочнае аддзяленне бясплатна можа толькі пры наяўнасці дзесяцімесячнага стажу работы ў сельгасарганізацыі. Тыя, хто адслужыў тэрміновую службу ў войску або рэзервісты, таксама маюць магчымасць залічыцца ва ўніверсітэт на бюджэт, калі воінскія часці выпісалі ім адпаведную рэкамендацыю. Тыя, хто адвучыўся ў каледжы ці ВНУ, не звязаным з АПК, і не працуюць у галіне, могуць прэтэндаваць на платнае навучанне.
 

ДАВЕДКА «СД»

Уступныя іспыты ў агравузах пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне - па 20 снежня.

sb.by

Пакінуць адказ