У Беларусі намалочана 8 мільёнаў 802 тысячы тон збожжа, уключаючы кукурузу і рапс
Галоўная> У Беларусі намалочана 8 мільёнаў 802 тысячы тон збожжа, уключаючы кукурузу і рапс
20.10.2023
У Беларусі намалочана 8 мільёнаў 802 тысячы тон збожжа, уключаючы кукурузу і рапс
У Беларусі на 20 кастрычніка ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 8802 тысячы тон збожжа, у тым ліку кукуруза і рапс.
Уборка кукурузы вядзецца ва ўсіх абласцях. На зерне ўбрана 168,6 тысячы гектараў, або 68,5 працэнта да плануемай плошчы. Намалочана 1375,5 тысячы тон збожжа з ураджайнасцю 81,6 цэнтнера з гектара. Сабрана зялёнай масы кукурузы 21227,7 тысячы тон.
Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 773,2 тысячы тон клубняў з ураджайнасцю 351 цэнтнер з гектара.
Працягваецца ўборка цукровых буракоў: накапана 2848,1 тысячы тон. Ураджайнасць салодкіх караняплодаў склала 462,7 цэнтнера з гектара.
СБАлена КЛІМАВІЧ
Фота: Аляксандр КУЛЕЎСКІ