У Беларусі ранняе жніво – намалочана 25 тысяч тон азімага ячменю
Галоўная> У Беларусі ранняе жніво – намалочана 25 тысяч тон азімага ячменю
25.06.2024
У Беларусі ранняе жніво – намалочана 25 тысяч тон азімага ячменю
Жніво сёлета пачалося надзвычай рана. На 24 чэрвеня намалочана 25 тысяч тон азімага ячменю. Год таму на такую дату да ўборкі яшчэ не пачыналі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Больш за ўсё намалочана ў Брэсцкай вобласці - 18 тысяч тон. У Гродзенскай - звыш 3 тысяч, Гомельскай - больш за 2 тысячы, Мінскай - больш за тысячу. Віцебская і Магілёўская вобласці ўборку не пачыналі.
Плошчы азімага ячменю з кожным годам растуць. У 2024 годзе яны займаюць 265 тысяч гектараў. Пакуль убрана 2 працэнты.
СБ