На 7 чэрвеня ў сельгасарганізацыях скошана 64 працэнты траў першага ўкосу. Тэмпы працы апярэджваюць леташнія. У 2023-м на такую дату было 56 працэнтаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Брэсцкая вобласць завяршыла работу. У Гродзенскай скошана 79 працэнтаў (год таму - 61), Мінскай - 73 (64), Магілёўскай - 46 (33), Гомельскай - 41 (57), Віцебскай - 31 (20).
У цэлым па краіне нарыхтавана 4 мільёны 190 тысяч тон сенажу, 190 тысяч - сіласу і 60 тысяч - сена.
gedroiz@sb.by