ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У Шчучынскім раёне намалочана больш за 9,7 тысяч тон азімага ячменю пры сярэдняй ураджайнасці 62,7 цэнтнера з гектара

У Шчучынскім раёне намалочана больш за 9,7 тысяч тон азімага ячменю пры сярэдняй ураджайнасці 62,7 цэнтнера з гектара

На Шчучыншчыне паводле звестак на 16 ліпеня ўбрана 1551 гектар азімага ячменю. Намалочана 9729 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 62,7 цэнтнера з гектара.

Па ўраджайнасці лідзіруе ААТ “Васілішкі”, дзе атрымалі 70,4 цэнтнера з гектара, на другім месцы ААТ “Дэмброва” з ураджайнасцю 70 цэнтнера з гектара, замыкае тройку лідэраў філіял “Жалудокскі агракомплекс” з вынікам 69,8 цэнт.

Наступны этап працы – уборка азімага рапсу. Аграрыям раёна трэба ўбраць 6125 гектараў плошчаў, адведзеных пад гэту культуру. Больш за ўсё рапсу пасеялі ў ААТ “Васілішкі”, ААТ “Дэмбрава” і ААТ “АграГЖС”. Пасля ўборкі азімага рапсу ў раёне будзе праведзена работа па падрыхтоўцы палёў пад пасеў азімых збожжавых культур.

Цяпер паралельна з уборкай збожжавых культур рэалізуецца актыўная нарыхтоўка травяных кармоў з другога ўкосу траў. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама паведамілі, што другі ўкос праведзены на плошчы 10407 га ці 60% ад запланаванага. Убраны з палёў травы другога ўкосу на плошчы 9841 га, што складае 95 працэнтаў да скошанага.

З двух укосаў па стану на 16 ліпеня нарыхтавана 2673 т сена, больш як 141 тыс. т сянажу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 8,6 цэнтнера кормаадзінак травяных кармоў.

Сяргей КАСПЕРЧУК.