У Шчучынскім раёне завяршаецца ўборка бульбы. Накапана 7263 тон караняплода з сярэдняй ураджайнасцю 330 ц/га
Галоўная> У Шчучынскім раёне завяршаецца ўборка бульбы. Накапана 7263 тон караняплода з сярэдняй ураджайнасцю 330 ц/га
18.10.2024
У Шчучынскім раёне завяршаецца ўборка бульбы. Накапана 7263 тон караняплода з сярэдняй ураджайнасцю 330 ц/га
У Шчучынскім раёне завяршаецца ўборка бульбы - убрана 220 га пасяўных плошчаў, што складае 89 працэнтаў да плана. Пры гэтым накапана 7263 т карняплода з сярэдняй ураджайнасцю 330 ц/га.
Паводле даных на 17 кастрычніка ў раёне таксама намалочана больш як 46,6 тыс.т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 101,3 ц/га. Убрана 4605 га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 85 працэнтаў ад плана. Кукурузу на сілас прыбралі з плошчы 7904 га (98 працэнтаў уборачнай плошчы).
Уборка цукровых буракоў завершана на 49 працэнтаў, убрана 649 га. Работнікі АПК накапалі больш як 38,4 тыс.т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па раёну сфарміравана на ўзроўні 593 ц/га. На цукровы камбінат вывезена 24,2 тыс. тон "салодкага кораня", або 31% ад задання.
У садах ААТ "Васілішкі" і Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі ідзе ўборка яблыкаў. На гэтым этапе ўжо ўбрана 86 працэнтаў плошчаў, сабрана 2534 т пры сярэдняй ураджайнасці 211,2 ц/га.
У сельгаспрадпрыемствах прадаўжаецца таксама нарыхтоўка кармоў трэцяга ўкосу: ужо скошана 55 працэнтаў траў. Усяго ў раёне нарыхтавана 157408 т кармавых адзінак, або 113 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. У сярэднім па раёне нарыхтавана 32,17 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 4,17 ц кармавых адзінак больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
Сяргей КАСПЕРЧУК.