ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Уборку цукровых буракоў і кукурузы на зерне завяршылі ў Беларусі

Уборку цукровых буракоў і кукурузы на зерне завяршылі ў Беларусі

Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных, накапалі больш як 5,119 млн. т цукровых буракоў і нарыхтавалі амаль 2,4 млн. т кукурузы на зерне, завяршыўшы тым самым уборку культур, расказалі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі накапана больш як 5,119 млн. т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па рэспубліцы 493 ц/га, убрана 103,9 тыс. га пасяўных плошчаў, што складае 100 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Работнікі аграпрамысловага комплексу Беларусі намалацілі таксама амаль 2,4 млн.т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 78,5 ц/га. Убрана 305,7 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 100 працэнтаў ад плана.


Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалочана каля 10,29 млн.т збожжа з улікам рапсу. У лідэрах па намалоце - работнікі АПК цэнтральнага рэгіёну краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8744 млн.т, Гродзенская - 2,3059 млн.т, Брэсцкая - 2,0788 млн.т, Магілёўская - 1,1391 млн.т, Гомельская - 1,0071 млн.т, Віцебская - 882,1 тыс.т.


Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана звыш 9,5 млн. т кармавых адзінак (97,2 працэнта да плана).


 
Вядуцца і падрыхтоўчыя работы да наступнай гарачай пары. У краіне ўзнялі больш як 1,144 млн. га зябліва - 77,1 працэнта да плана: у Брэсцкай вобласці ўзнята 83,5 працэнта зябліва, Віцебскай - 72 працэнты, Гомельскай - 70,3 працэнта, Гродзенскай - 86,2 працэнта, Мінскай - 76,6. %, Магілёўскай - 74,3 працэнта.


belta.by

Пакінуць адказ