Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені павялічылася на 4,3 працэнта
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені 2024 года склала Br1,6 млрд. і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2023 года ў супастаўных цэнах на 4,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным. статыстычным камітэце.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br1584,4 млн., або ў супастаўных цэнах на 4,6 працэнта больш, чым у студзені папярэдняга года. У гаспадарках усіх катэгорый атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 151,4 тыс. т, малака - 710,1 тыс. т, яек атрымана 303,3 млн штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,1 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,7 працэнта малака і 94,4 працэнта вытворчасці яек. На 1 лютага 2024 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў - 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,3 млн. belta.by