ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Жыхар аг. Васілішкі Андрэй Янкевіч падчас арганізаваных пошукаў знайшоў дзіця, якое згубілася ў нядзелю ў лесе каля в. Даўлюдаўшчына.

Жыхар аг. Васілішкі Андрэй Янкевіч падчас арганізаваных пошукаў знайшоў дзіця, якое згубілася ў нядзелю ў лесе каля в. Даўлюдаўшчына.

Усяго ў пошуках дзіцяці прынялі ўдзел больш за 320 чалавек.
 

- Ні адной хвіліны не вагаўся, калі мне патэлефанаваў сябар Паша Габіс і прапанаваў прыняць удзел у пошуках хлопчыка, - распавядае Андрэй Антановіч. - Жадаючых набраўся цэлы аўтобус, і мы паехалі на месца, дзе згубіўся малы. Страшна было ўявіць, што трохгадовае дзіця апынулася адно ў лесе. У мяне ў самога тры дачкі, таму вельмі перажываў за малога. Ужо пачаўшы пошук, вырашыў далёка ад дарогі не адыходзіць, таму што наўрад ці ён мог адысці далёка ўбок. Перасоўваючыся па лесе, уважліва азіраючыся вакол, у нейкі момант заўважыў нешта светлае на зямлі. Маляня спаў на траве, скруціўшыся абаранкам. Я ціхенька пакратаў яго за руку, каб не напалохаць. Ён адразу прачнуўся. Я яму і кажу: "Што ты тут адзін будзеш, пойдзем са мной. Трымай мяне моцна за руку". Ён сціснуў маю руку сваёй маленькай ручанькай, і мы паціху пайшлі туды, дзе яго чакалі родныя. Я адразу яго агледзеў, каб пераканацца, што дзіця не пацярпела. Як толькі мы выйшлі з лесу, адразу перадаў яго ў рукі медыкаў. З хлопчыкам было ўсё ў парадку.

Фота МУС Беларусі

Які страціўся хлопчык прыехаў разам з татам з Ліды на дачу. Вырашыўшы адправіцца па грыбы ў раён в. Даўлюдаўшчына, тата ўзяў з сабой і сыночка. Але ў нейкі момант на некалькі хвілін хлопчык выпаў з яго поля зроку. Калі мужчына зразумеў, што малога сам знайсці не можа, не губляючы часу звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

– Паведамленне аб тым, што ў лесе згубілася дзіця, паступіла ў Шчучынскі РАУС у 14.28, – распавядае намеснік начальніка Шчучынскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Павел Кузняцоў. Адпаведна інфармацыя адразу была перададзена ўсім структурам. Больш за 320 чалавек прынялі ўдзел у пошуках дзіцяці. Работнікі Шчучынскага РАУС, МНС, валанцёры пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”, прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна і лясгаса, пагранічнікі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя грамадзяне адразу накіраваліся на пошукі дзіцяці. Інфармацыя аб зніклым хлопчыку аператыўна была размешчана ў інтэрнэце, у сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах. Выкарыстоўваліся квадракоптар і квадрацыклы. Па лесе перасоўваўся аўтамабіль з гучнагаварыцелем з уключанай дзіцячай песняй. Усе разумелі, што дарагая кожная хвіліна. Маляняці знайшлі адносна недалёка ад таго месца, дзе ён згубіўся, прыблізна ў 18.30.

Праваахоўнікі яшчэ раз нагадваюць усім жыхарам раёна, якія адпраўляюцца ў лес: апранайце светлае адзенне, каб вас можна было выявіць у выпадку непрадбачаных сітуацый, абавязкова бярыце з сабой зараджаны тэлефон, запалкі, ножык, ліхтарык, адзенне крыху цяплейшае за тое, у якім вы сыходзіце. Калі вы ўзялі з сабой дзіця, ні на секунду не выпускайце яго з поля зроку.

- Самыя шчырыя словы падзякі хочацца выказаць людзям, якія прынялі ўдзел у пошуках, - кажа Павел Мікалаевіч. - Усе дзейнічалі аператыўна, зладжана, не губляючы ні хвіліны. Усё скончылася шчасна, хлопчык жывы і здаровы. Яшчэ раз звяртаюся да бацькоў: беражыце сваіх дзяцей, каб ахаваць іх ад розных непрыемнасцяў. За іх бяспеку менавіта вы адказваеце.
 


Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.

Пакінуць адказ