ОАО Василишки - многоотраслевое хозяйство, специализирующееся на выращивании зерновых и зернобобовых культур, семян масленичных культур, картофеля, сахарной свеклы, кормовых культур, разведении свиней и молочного крупного рогатого скота, выращивании плодов и овощей.

231522, ул. Советская, 30, а.г. Василишки, Щучинский район, Гродненская область

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

На Шчучыншчыне падвялі вынікі ўборкі ўраджаю і ўшанавалі лепшых хлебаробаў

На Шчучыншчыне падвялі вынікі ўборкі ўраджаю і ўшанавалі лепшых хлебаробаў

Создано Сергей Касперчук 11.08.2019 в 17:28

Данінай павагі працы хлебаробаў Шчучынскага раёна стала раённае свята «Дажынкі», якое адбылося ў гарадскім пасёлку Жалудок. Цяпер, калі збожжа прыбрана з палёў, вясковыя працаўнікі змаглі перавесці дыханне, адпачыць і падвесці вынікі працы.

У гэты дзень у Жалудок з’ехаліся дэлегацыі з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Само надвор’е было на баку ўдзельнікаў свята. Цэнтр гарадскога пасёлка ператварыўся ў калейдаскоп яркіх фарбаў. Тут праходзіў традыцыйны Фестываль кветак. На фестывальнай пляцоўцы былі арганізаваны тэатралізаваныя і музычныя прадстаўленні, маляўнічыя выставы кветкавых кампазіцый, выставы ручных работ майстроў-умельцаў … Святочны настрой стваралі выкананыя з цюкоў саломы кампазіцыі, якія ўяўлялі сабой сапраўдныя мастацкія творы.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы разгарнулася выстава снапоў і караваяў. Прыгожае тэатралізаванае дзеянне, якое перадае старажытны хлебаробны абрад заканчэння жніва, прыцягвала ўвагу сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю. Галоўны сімвал свята — каравай — урачыста быў уручаны намесніку старшыні райвыканкама — начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.І. Тодрыку.

У сваю чаргу Анатолій Іванавіч адрасаваў самыя шчырыя словы падзякі людзям сельскагаспадарчай працы, хто ўнёс дастойны ўклад у раённы каравай:  “Дажынкі” — гэта свята працаўнікоў, якія вырасцілі хлеб. Уборачная кампанія гэтага года была праведзена адказна і арганізавана. Гэтаму спрыялі сумесная зладжаная праца земляробаў, спецыялістаў і кіраўнікоў, дысцыпліна і прафесіяналізм. Усе сілы хлебаробаў былі накіраваны на выкананне пастаўленых задач, і яны зрабілі ўсё неабходнае, каб атрымаць важкі валавы збор. Безумоўна, значны ўклад быў унесены шчучынскімі хлебаробамі ў агульны каравай Гродзеншчыны. Дзякуючы Вам, героі жніва, на нашых сталах будзе якасны хлеб новага ўраджаю.

А.І. Тодрык выказаў усім хлебаробам раёна глыбокую ўдзячнасць за адданасць сельскагаспадарчай справе, клапатлівае і беражлівае вядзенне работ на роднай зямлі, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна.

Гаспадаркі Шчучынскага раёна паказалі высокія вынікі па агульнаму намалоту збожжа. Яны сабралі 89,5 тысяч тон золата палёў, што на 17 тысяч тон больш за мінулагодні ўзровень. Сярэдняя ўраджайнасць склала 37,5 цэнтнераў з гектара. Самы высокі ўклад па агульным намалоце збожжа унеслі ААТ «Васілішкі» — 23,5 тысячы тон, ААТ «Дэмбрава» — 14,4 тысячы тон, ААТ — «Шчучынаграпрадукт» — больш за 13 тысяч тон збожжа. Па ўраджайнасці збожжавых у перадавіках СВУ “Пратасаўшчына”, дзе ў сярэднім з аднаго гектара намалочана 70,6 цэнтнера.

Свята «Дажынкі» — добрая нагода выказаць шчырую падзяку тым, хто працуе ў аграрнай сферы, і забяспечвае харчовую бяспеку краіны. На сцэну за заслужанымі ўзнагародамі падымаліся лепшыя хлебаробы раёна. Камбайнеры  С.І. Кахновіч, В.Р. Вейка, А.М. Шынкевіч, А.О. Пятрашка, В.Г. Юшкевіч, П.Я. Арлукевіч, В.Э. Клімовіч. Вадзіцелі С.Л. Вальмінскі. А.І. Сыч, С.М. Серада, А.М. Храпавіцкі, І.Э. Бівойна, А.Т. Карпінец, А.В. Шмукста, І.С. Антановіч. Работнікі зернесушыльнай гаспадаркі І.М. Базыльчык. Ю.І.  Малючок, І.У. Рыжкевіч, Я.Г. Варабей, В.У. Моцевіч, В.А. Лісоўскі. Т.Б. Давыдзенка, С.А. Будрэвіч. Усхваляваныя працаўнікі палёў прымалі віншаванні і ўзнагароды ад кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый. Віноўнікі ўрачыстасці зноў пераканаліся ў тым, што іх праца значная для раёна, вобласці, дзяржавы.

Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Г.Ф. Шандроха таксама ўручыў заслужаныя ўзнагароды камбайнерам, якія падчас жніва намалацілі больш за дзве тысячы тон зерня.

Па вызначэнню журы самы прыгожы, духмяны і багаты каравай атрымаўся ў ААТ “Дэмбрава”. Сярод саламяных кампазіцый лепшай была прызнана кампазіцыя  ААТ “Васілішкі”. А самы лепшы сноп – у саўгаса “Вялікае Мажэйкава”.

Варта аддаць належнае гаспадарам, якія да гэтага свята не толькі ўпрыгожылі свой населены пункт, але і зрабілі ўсё магчымае, каб шматлікія госці перажылі надзвычай радасныя, яркія і незабыўныя ўражанні. На жалудоцкіх «Дажынках» было весела, святочна, шматлюдна. Кожны змог знайсці для сябе занятак па душы. Святочны настрой дарылі артысты Слонімскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ярка дапоўніла агульнае ўражанне ад свята выступленне поп-фольк гурта «Лялькі Карпарэйшн».

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

https://dzyannica.by/content/na-shchuchynshchyne-padvyali-vyniki-uborki-uradzhayu-i-ushanavali-lepshyh-hlebarobau

Добавить комментарий