Кормаўборачная тэхніка адкрытага акцыянернага таварыства «Васілішкі» да працы гатова!
Падрыхтоўка да ўборкі кармоў для любой, нават самай паспяховай гаспадаркі – справа доўгая, нялёгкая і затратная. Але без гэтага ніяк: у роўнай ступені неабходныя абслугоўванне выкарыстоўваных агрэгатаў – замена расходных матэрыялаў, змазка дэталяў і злучэнняў і гэтак далей, даволі працаёмкая працэдура абследавання кормаўборачных комплексаў і іх элементаў – нажоў, супрацьрэжучых пласцін, паскаральных барабанаў і шмат чаго іншага. Затое цяпер у ААТ «Васілішкі» гатовы ў любы момант пачаць наступную стадыю вясновых работ – корманарыхтоўку.
Без спраўнай тэхнікі ў жывёлагадоўлі не даб’ешся высокіх паказчыкаў. Тут увесь час сочаць за тэхнікай, яна заўсёды ў адных руках: няма такога, што папрацаваў адзін і перадаў іншаму. Кожны замацаваны за вызначанай адзінкай і персанальна адказвае за яе стан.
Пры правядзенні тэхнічнага агляду асаблівая ўвага была ўдзелена якасці падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі, пытанням яе бяспечнай эксплуатацыі пры рабоце на палях у дзённы і начны час, пры руху камбайнаў па дарогах агульнага карыстання.
Па выніках агляду ўся тэхніка была дапушчана да работы, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве інжынерам і механізатарам растлумачылі асноўныя патрабаванні да тэхнічнага агляду корманарыхтоўчай тэхнікі.


















