ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа

Паводле аператыўных даных на 21 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8452 тыс.т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская – 2259 тыс.т, Гродзенская – 1729 тыс.т, Брэсцкая – 1637 тыс.т, Гомельская – 1047 тыс.т, Магілёўская – 7.4. тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2291 тыс. га, што складае 93 працэнты ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 44 тыс. га – 100 працэнтаў ад плана.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа – 530 тыс. т (80 працэнтаў ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу – 106 тыс. т (106 працэнтаў ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю – 77 тыс. т (89 працэнтаў ад плана – 89 працэнтаў).

Трава скошана (другі ўкос) на плошчы 846 тыс. га – 84 працэнты ад плана.

Нарыхтавана сена 530 тыс. т – 74 працэнты ад плана, сіласу нарыхтавана 526 тыс. т (2 працэнты), травяных кармоў – 3700 тыс. т (36 працэнтаў), сенажу – 11 715 тыс. т (82 працэнты).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 243 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 141 працэнт да плана.

БелТА