У Шчучынскім раёне выгадавалі выпрабавальнае поле каляровай капусты і брокалі

Вырасціць эксперыментальную гародніну – не простая задача.

У Шчучынскім раёне аграрыі вырасцілі пробнае поле каляровай капусты і брокалі. На эксперымент у сельгаспрадпрыемстве “Васілішкі” пайшлі па запыце ад буйной гандлёвай сеткі. Пад навінкі сезона адвялі плошчу ў 50 сотак, паведамілі ў праграме Навіны “24 гадзіны” на СТВ.
У траўні насенне пасеялі ў шклярніцы, у сярэдзіне чэрвеня перасадзілі на поле. Аказалася, выгадаваць эксперыментальныя гародніна – не простая задача. Тэхналогія моцна адрозніваецца ад вытворчасці белакачаннай капусты. Без багатага паліву суквецці могуць саспець раней за тэрмін, не набраўшы масу. Нягледзячы на ўсе складанасці, новы досвед атрымаўся. Пры першым зборы ўраджаю аграрыі зразумелі: каб не сапсаваць таварны від суквеццяў, патрэбна гранічная
акуратнасць.
Пётр Лютастанскі, начальнік пладовага сада сельгаспрадпрыемства “Васілішкі”:
- Што патрабуе, якія памеры, які колер, якія асаблівасці. У далейшым тэхналогію тады давядзецца мяняць. Імпартная складае канкурэнцыю, якую цяжка нават вытрымліваць. Бо, наколькі мне вядома, усе перапрацоўчыя прадпрыемствы працуюць на імпартнай сыравіне. Наша прадукцыя ў любым выпадку больш экалагічная будзе.
Суквецці спеюць нераўнамерна, з пачатку тыдня ў “Васілішках” прыступілі да выбарачнай уборкі. Ужо сабралі 300 кілаграмаў ураджаю. Першую партыю каляровай капусты і брокалі беларускай вытворчасці адправілі ў крамы, чакаюць зваротную сувязь ад пакупнікоў.













