У ААТ “Васілішкі” прайшло традыцыйнае раённае свята “Дажынкі”, на якім былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі.
Пачалося мерапрыемства з урачыстага шэсця хлебаробаў да месца правядзення свята. На пляцоўцы каля цэнтра культуры і вольнага часу кампактна выстраіліся падворкі гаспадарак Шчучыншчыны, якія мелі шмат розных прысмакаў. Побач размясцілася выстава караваяў і снапоў, працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Беларускія народныя песні з самай раніцы зазывалі ўсіх на свята.
Да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі:
– Пах хлеба… Мусіць, кожны адчувае яго па-свойму, але асабліва прыемны, асабліва салодкі ён тым, хто прысвяціў яму жыццё. Сёння мы ўшаноўваем лепшых працаўнікоў сяла – тых, хто сёлета адважна прыняў выклік халоднай вясны, дажджлівага траўня і анамальна спякотнага лета і здолеў вырасціць і сабраць без страт годны ўраджай. Не шкадуючы сіл ад зары да зары нашы хлебаробы добрасумленна працавалі ў полі і даказалі, што з’яўляюцца руплівымі гаспадарамі сваёй зямлі. Дзякуючы ім на нашых сталах ёсць свежы хлеб новага ўраджаю. Цяперашні каравай шчучынскіх аграрыяў аказаўся асабліва важкім. Шчыра віншую вас з гэтым працоўным поспехам! Выказваю велізарную падзяку і глыбокую павагу за адданасць абранай прафесіі, адказнасць і працавітасць. Ваш уклад ва ўмацаванне эканомікі раёна немагчыма недаацаніць. Здароўя, дабрабыту,
Дзяўчына ў нацыянальным касцюме пад бурныя апладысменты прысутных уручыла Аляксею Садоўскаму свежы духмяны каравай, выпечаны са збожжа новага ўраджаю, вырашчанага залатымі рукамі нашых хлебаробаў. Першы сноп быў перададзены першаму намесніку старшыні – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігару Аверку. «Няхай у гаспадарках Шчучыншчыны заўсёды будзе хлебна!» – Прагучала са сцэны.
– Спрадвеку беларуская зямля славілася добрымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі, моцнымі ўстоянымі традыцыямі, – падкрэсліў Ігар Уладзіміравіч. – Адна з іх – арганізоўваць свята «Дажынкі», на якім падводзяць вынікі ўборачнай кампаніі. Сёння мы ўшаноўваем лідэраў жніва – лепшых камбайнераў, аператараў зернесушыльных комплексаў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа, спецыялістаў аграрнага сектара. Шчучыншчына з году ў год дасягае высокіх паказчыкаў у развіцці сельскай гаспадаркі і з’яўляецца адным з найлепшых раёнаў Гродзенскай вобласці. Сёлета ўсе палявыя работы – ад пасяўной да ўборкі – праходзілі ў няпростых умовах надвор’я. Усе сілы нашых аграрыяў былі накіраваны на выкананне пастаўленых задач, і яны зрабілі ўсё неабходнае, каб атрымаць важкі валавы збор і ўраджайнасць. Хлебаробы Шчучыншчыны сёлета сабралі больш за 124 тысячы тон збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе, што на 30 тысяч тон больш за ўзровень мінулага года. Найбольшага выніку дабіліся аграрыі ААТ «Васілішкі», якія намалацілі 38788 тон збожжа. У ААТ «Дэмбрава» паклалі ў засекі 19771 тону збожжа, а ў ААТ «Шчучынаграпрадукт» – больш за 14 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць з кожнага гектара склала 56,6 цэнтнера, што на 13,5 цэнтнера больш, чым летась. У гэтым заслуга тых, хто з раніцы і да позняга вечара працаваў на палях. Сярэдняя ўраджайнасць з кожнага гектара склала 56,6 цэнтнера, што на 13,5 цэнтнера больш, чым летась. У гэтым заслуга тых, хто з раніцы і да позняга вечара працаваў на палях. Сярэдняя ўраджайнасць з кожнага гектара склала 56,6 цэнтнера, што на 13,5 цэнтнера больш, чым летась. У гэтым заслуга тых, хто з раніцы і да позняга вечара працаваў на палях.
Ігар Аверка адзначыў, што ключавой фігурай на ўборцы ўраджаю з’яўляецца камбайнер. Ад яго прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і цягавітасці залежыць вынік працы многіх людзей. Сёлета 45 камбайнераў сельгаспрадпрыемстваў раёна намалацілі звыш тысячы тон збожжа, з іх 15 – перасеклі двухтысячную мяжу. Мы па праве ганарымся камбайнерамі ААТ «Васілішкі» Дзмітрыем Тарасевічам і Паўлам Грудзінскім, які намалаціў больш за тры тысячы тон збожжа. Лепшым сярод маладых камбайнераў прызнаны Андрэй Верабей (ААТ “Васілішкі”). Сярод кіроўцаў 44 перавезлі больш за тысячу тон збожжа, 23 – больш за дзве тысячы тон і адзін – Валерый Бельскі (ААТ «Агра-ГЖС») – больш за пяць тысяч тон. Пераможцам у раённым спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, стаў Райманд Мікуліч (ААТ «Васілішкі).
Хлеб – гэта сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця, заможнасці і гаспадарлівасці. Калі ёсць хлеб, значыць ёсць жыццё і песня. З паспяховым заканчэннем жніва шчучынскіх хлебаробаў павіншавалі вядомыя беларускія артысты Улад Сазонаў, Вольга Змуршчык, Сяргей Славянскі і Дзмітрый Сяргееў і падарылі святочны канцэрт.
І вось надышоў момант абвяшчэння вынікаў спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2022 годзе і ўзнагароджання пераможцаў. Сярод гаспадарак лепшым прызнана ААТ “Дэмбрава”. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна СПУ “Пратасаўшчына” і ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Не засталіся без увагі тыя, хто вызначыўся працай падчас гарачай пары. Узнагароды героям жніва ўручылі Аляксей Садоўскі і Ігар Аверка. Не з пустымі рукамі прыехалі на “Дажынкі” і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Юрэвіч, старшыня Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук і Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Віталя Селівончык. Падарункі хлебаробам таксама падрыхтавалі прадстаўнікі розных нясельскагаспадарчых прадпрыемстваў Шчучыншчыны.
У канцы свята былі названы пераможцы конкурсу на лепшы падворак, сноп і каравай з мукі новага ўраджаю. На думку кампетэнтнага журы найбольш духмяны і багаты каравай атрымаўся ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”, а самы прыгожа упрыгожаны сноп – у ААТ “Васілішкі”. Сярод падворкаў не было роўным падворку ААТ “Орля”.
Аляксандр КАСПЕРЧУК.
Фота аўтара.