Дваццаць кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу вылучыла для абрання Гарадзенская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”
![](https://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_bez_znaka/public/field/image/33db0106bf9a84552743652b971da193.jpg?itok=Z19Ocww_)
Некаторыя з іх ўдастоены дзяржаўных узнагарод, ганаровых званняў, маюць навуковую ступень.
– Дваццаць кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу вылучыла для абрання Гарадзенская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”, – паведаміла Святлана Варяница, намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. – Гэта актывісты, якіх добра ведаюць на Гарадзеншчыне, якія маюць пэўны мандат даверу жыхароў рэгіёнаў Прынёманскага краю і абласнога цэнтра, сваіх калектываў і арганізацыйных структур грамадскага аб’яднання.
Сярод кандыдатаў прадстаўнікі адукацыі, навукі, аховы здароўя, культуры, СМІ, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, вайсковец, супрацоўнік МНС, лідэры раённых арганізацый РГА “Белая Русь”. Некаторыя з іх ўдастоены дзяржаўных узнагарод, ганаровых званняў, маюць навуковую ступень.
Гэта людзі, якія маюць сплаў шматгадовага вопыту грамадскай дзейнасці, практыкі прыняцця і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, гарачыя патрыёты роднай зямлі.
Прапанаваныя кандыдатуры будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь”, які абярэ ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.