ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Імкненне да якасці, маючыя адбыцца выбары, бяспека людзей… Сёння на Шчучыншчыне прайшоў Дзень інфармавання

Імкненне да якасці, маючыя адбыцца выбары, бяспека людзей… Сёння на Шчучыншчыне прайшоў Дзень інфармавання

У аграгарадку Васілішкі традыцыйны Дзень інфармавання праходзіў у цэнтры культуры, куды прыйшлі не толькі прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ "Васілішкі", але і неабыякавыя жыхары сельсавета. Нямала актуальных пытанняў абмеркавалі на гэтай сустрэчы. Да васілішкаўцаў прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Валерый Клімовіч і члены раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Аляксеем Садоўскім.


Яго намеснік Таццяна Цюсіна запрасіла ўсіх да размовы. Валерый Клімовіч вельмі цікава і захоплена асвятліў тэму "Год якасці - залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны".



- Ад таго, наколькі адказнымі будуць адносіны да працы, да таго, наколькі якасна мы працуем кожны на сваім месцы, залежыць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў і паслуг, а значыць, узровень дабрабыту краіны ў цэлым і кожнага чалавека ў прыватнасці, - падкрэсліў Валерый Паўловіч. - Менавіта якасць - найважнейшы прыярытэт у палітыцы нашай краіны.
 


Дакладчык адзначыў, што галоўны крытэрый запатрабаванасці айчыннай прадукцыі - экспарт беларускіх тавараў і паслуг, які пастаянна расце. Так, летась за мяжу было прададзена тавараў на 36 мільярдаў долараў. Пастаянна расце і геаграфія паставак. У сваю чаргу людзі працы заслугоўваюць, каб у іх грамадства бачыла сваіх герояў, а працавітасць і прафесіяналізм сталі меркай сацыяльнага поспеху і грамадскага прызнання. Зрэшты, пераконваць у гэтым васілішкаўцаў не даводзіцца. Тут нямала працаўнікоў і патрыётаў, якімі ганарацца землякі. А якасць на вытворчасці - гэта тое, што адрознівае ААТ "Васілішкі".
 

Валерый Клімовіч расказаў таксама пра асаблівасці будучай выбарчай кампаніі, а Таццяна Цюсіна дапоўніла інфармацыяй аб тым, як будзе праходзіць адзіны дзень галасавання ў Шчучынскім раёне.

Як старшыня раённага аддзялення Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" Таццяна Уладзіславаўна ўручыла партыйны білет чалавеку актыўнай грамадзянскай пазіцыі старшыні Васілішкаўскага сельвыканкама Тамары Зубрыцкай.
Аб бяспецы вялі размову начальнік РАУС Аляксандр Мельнікаў і начальнік РАНС Аляксандр Малюгін, прыводзячы прыклады і статыстыку. Калі крымінагенная абстаноўка ў раёне палепшылася, то пажары застаюцца надзённай тэмай. Прагучалі канкрэтныя парады, як пазбегнуць непажаданых сітуацый, зберагчы дзяцей і сваіх блізкіх.


На дне інфармавання абмеркавалі і іншыя важныя пытанні. Вынікі сустрэчы падвёў кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі.
 


Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Пакінуць адказ