ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі назіраецца рост захворванняў на ВРІ і каранавірусы

Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі назіраецца рост захворванняў на ВРІ і каранавірусы

У Беларусі назіраецца рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірусы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

“На сённяшні момант большасць пацыентаў хварэе ў хатніх умовах, у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы. Разумеючы, што нагрузка на ўсіх спецыялістаў будзе высокая, загадзя было праведзена навучанне ўрачоў розных спецыяльнасцей, прадумана лагістыка” працы кантактных брыгад. Таксама былі абмеркаваны пытанні прыцягнення да працы студэнтаў, навучэнцаў каледжаў у ролі валанцёраў і працаўнікоў кол-цэнтраў”, – распавялі ў прэс-службе.

Па дадзеных сусветных даследаванняў, у лютым амікрон заменіць іншыя штамы каранавіруса, якія цыркулявалі і пераважалі ў грамадстве раней. Як адзначаюць медыкі, амікрон не такі патагенны, як іншыя. Напрыклад, грамадзяне, якія паспелі вакцынавацца або прайсці рэвакцынацыю, хварэюць каранавірусам літаральна на працягу некалькіх дзён, пры гэтым ён праходзіць як вострая рэспіраторная інфекцыя, а не пнеўманія.

Беларуская сістэма аховы здароўя правяла мерапрыемствы па падрыхтоўцы да прыходу новага штаму. Былі правераны ўсе кіслародныя сістэмы, павялічаны запасы СІЗаў і лекавых сродкаў.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што асноўныя спосабы зберагчы сябе ад захворвання – вакцынацыя, а таксама дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання, гігіена рук.

Да асноўных сімптомаў пры захворванні амікрон-штамам ставяцца боль у горле, чханне, катар, у некаторых адзначаецца нязначнае павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.

БелТА

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.