Мы гэтай памяці верныя…
У Шчучыне, у гарадскім скверы, прайшоў мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне вызвалення горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кожны год у гэтым памятным месцы збіраюцца жыхары і госці горада, каб успомніць усіх, хто змагаўся за мірнае неба і нашу родную Беларусь, за любімы Шчучын. З жывымі кветкамі прыходзяць сюды кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, выхаванцы дзіцячых садкоў і проста гараджане, якія ў цудоўны ліпеньскі дзень не маглі застацца дома і накіраваліся любавацца летнімі відарысамі…
12 ліпеня – памятная дата для нашага горада. Свабода дасталася нам няпроста: цаною многіх жыццяў мірнага насельніцтва, якое загінула за тры гады акупацыі. Мы нізка схіляем галовы перад іх памяццю і глыбока ўдзячны ўсім воінам, якія вызвалялі нашу шчучынскую зямлю. Іх імёны захоўваюць помнікі і абеліскі …
Не дапусціць забыцця гістарычнай памяці, шанаваць ветэранаў і іх вялікі подзвіг, перадаць маладому пакаленню ўсю праўду і захаваць мір на нашай зямлі. Такім быў асноўны пасыл правядзення аўтапрабегу, які адбыўся ў дзень вызвалення раёна. Калона з больш чым 20 аўтамабіляў праехала па месцах баявой славы Шчучынскага раёна, аддаючы даніну павагі і памяці воінам, якія перамаглі ў вайне з фашызмам.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.