ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Комплекс па вырошчванню цялушак Галавічполле

Комплекс па вырошчванню цялушак Галавічполле

Уведзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2008 года. Магутнасць складае 1000 галоў у год. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склаў 19,8 млрд. рублёў. Кошт 1 жывёламесца 7,1 млн. рублёў. На комплексе маецца ўсяго 2800 жывёламесцаў. Маецца 9 будынкаў: у адным будынку для цялятаў адначасова размяшчаецца 400 галоў ва ўзросце ад 3 да 6,5 месяцаў, у іншым 300 галоў таго ж узросту, у 7 будынках для ўтрымання маладняку адначасова ўтрымліваюцца па 300 галоў ва ўзросце ад 6,5 да 26 месяцаў. Выгадаваныя цялушкі прызначаныя для МТК Галавічполле, для малочна-таварных ферм і для продажу іншым гаспадаркам.

Вытворчай праграмай прадугледжана атрыманне прыбаўлення ў год 545 тон, пры сярэднесутачным прыбаўленні не менш 840 грам і выдатку корму на адзінку прадукцыі 8,5 к.е.