ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Малочна-таварны комплекс Галавічполле

Малочна-таварны комплекс Галавічполле

Пачаў функцыянаваць у ліпені 2010 года. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склаў 20500 млн. рублёў, у тым ліку – кошт абсталявання 1485,9 млн.рублёў. Кошт 1 жывёламесца 21,3 млн. рублёў. На комплексе маецца ўсяго жывёламесцаў 1110, у тым ліку для дойнага статка 950. Маецца 2 кароўніка па 375 жывёламесцаў, цэх сухастойных кароў на 200 жывёламесцаў, прафілакторый на 160 месцаў. У даільным-малочным блоку змантаваныя ўстаноўкі «Ялінка» 216 і 16 фірмы Delaval.

Замена выбракаваных кароў павінна праводзіцца за кошт цялушак, вырашчаных у комплексе па вытворчасці цялушак, які знаходзіцца побач. Прадугледжаны расход кармоў на 1 кг малака – 0,9 к.е. Тэрмін акупнасці праекта 13 гадоў.