ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

За тры дні датэрміновага галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме яўка грамадзян склала 24,07 працэнт

За тры дні датэрміновага галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме яўка грамадзян склала 24,07 працэнт

За тры дні датэрміновага галасавання ў рэферэндуме ўжо прынялі ўдзел 24,07 працэнта грамадзян, якія ўключаны ў спісы ўдзельнікаў рэферэндуму. Такія звесткі паведамілі ў ЦВК. 

У тройцы лідэраў – Гомельская вобласць, дзе працэнт прагаласаваўшых 27,61%, Магілёўская (26,34%) і Брэсцкая (25,07%) вобласці. Следам ідуць Мінская вобласць (24,23 працэнта), Віцебская (23,83 працэнта) і Гродзенская (20,85 працэнта).

Найменшая колькасць прагаласаваўшых датэрмінова – у Мінску. Тут бюлетэні для галасавання атрымалі 20,79 працэнта грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму.

Датэрміновае галасаванне праходзіць па 26 лютага ўключна. Участкі для галасавання будуць адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба.

Цэнтральная камісія нагадвае: грамадзяне, якія зарэгістраваны ў адным месцы, а прагаласаваць жадаюць па месцы пражывання, павінны прад’явіць сябрам участковых камісій дакумент, які пацвярджае месца пражывання. Участковая камісія разгледзіць кожны канкрэтны выпадак і прыме рашэньне.

СБ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.