Зярняты дружбы, сімвалы адзінства і хлеб-соль для “Патрыётаў Беларусі”. Каля трох дзясяткаў аўтамашын з Дзяржаўнымі сцягамі сёння святочнай калонай праехалі па шчучынскай зямлі і перадалі эстафету лідчанам
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_bez_znaka/public/field/image/glav1n.jpg?itok=Vyi0dwBX)
У рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства” сёння з плошчы Свабоды стартавалі кіраўнікі раёна, ідэалагічны актыў і прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь… Калона аўтамабіляў з Дзяржаўнымі сцягамі і сцягамі Шчучына накіравалася ў напрамку Мастоў.
Тут, на мяжы Шчучынскага і Мастоўскага раёнаў, адбылася сустрэча двух дэлегацый. Старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк цёпла прывіталі суседзяў і гасцей – аўтамабільныя экіпажы актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі”.
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5320_2.jpg?itok=gfJXUy8K)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5359_2.jpg?itok=hXefsx1b)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5372_0.jpg?itok=1S3IZhsg)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5385.jpg?itok=MkQjFb_O)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5386_0.jpg?itok=BBbXNTlN)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5387_2.jpg?itok=NUNb-Ry3)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5397.jpg?itok=d6cMXQv9)
Далей акцыя, прысвечаная Году і Дню народнага адзінства, мела свой працяг у цэнтры Шчучына — ля помніка загінуўшым воінам у гарадскім скверы, дзе слова трымаў кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі. Ён падкрэсліў, што менавіта ў адзінстве сіла нашага народа, і гэта мерапрыемства напярэдадні новага дзяржаўнага свята яднае прадстаўнікоў усіх пакаленняў і ўсіх рэгіёнаў не толькі нашай Гродзеншчыны, але і ўсёй Беларусі ў агульным жаданні людзей жыць у мірнай, квітнеючай і моцнай краіне.
Удзельнікі акцыі ўсклалі да помніка кветкі як даніну ўдзячнай памяці абаронцам Радзімы за сённяшнюю суверэнную дзяржаву, за мірнае неба над галавой.
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5409_0.jpg?itok=BC8G5NLA)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5412_3.jpg?itok=456SBejE)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5424_0.jpg?itok=AhdVtE4U)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5426_1.jpg?itok=7tdGhSOK)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5438.jpg?itok=SSD-wDtZ)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5441_3.jpg?itok=r7qx07yf)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5444_1.jpg?itok=rsUsQOAZ)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5448_3.jpg?itok=TTHXFAXl)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5453_1.jpg?itok=xhrOFbql)
— Наш рэспубліканскі аўтапрабег стартаваў яшчэ 3 верасня ад Брэсцкай крэпасці-героя і будзе доўжыцца да 14 верасня, — гаворыць лідар РГА “Патрыёты Беларусі” Сяргей Рачкоўскі. – Перад тым, як сустрэцца з вамі, мы ўжо пераадолелі 1400 кіламетраў, і ўсюды нас гасцінна сустракалі, падтрымлівалі, далучаліся да патрыятычнай акцыі, што сімвалізуе еднасць беларусаў у памкненні да міру і згоды.
Усе разам — і шчучынцы, і госці – прыгожай святочнай аўтакалонай адправіліся ў Васілішкі – знакавае месца для нашага краю. Тут у свой час быў абуладкаваны першы ў нашым раёне аграгарадок, а сёлета менавіта ААТ “Васілішкі” сабрала самы вялікі на Шчучыншчыне аб’ём зерня. Пышным караваем з новага ўраджаю васілішкаўцы сустрэлі гасцей. Юныя патрыёты-школьнікі і працаўнікі гаспадаркі, сярод якіх былі камбайнеры-двухтысячнікі Павел Грудзінскі і Андрэй Верабей, таксама прынялі ўдзел у акцыі. Народны ансамбль “Васільковая раніца” вітаў усіх сваёй “фірменнай” “Прывітальнай песняй”. А дырэктар прадпрыемства Уладзімір Серахан расказаў аб плённай працы васілішкаўскіх аграрыяў, іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі, жаданні жыць у сацыяльна арыентаванай мірнай рэспубліцы.
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5480_1.jpg?itok=QRT8eUxb)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5485_1.jpg?itok=qalvwwCH)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5496_2.jpg?itok=T3TincL7)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5499_4.jpg?itok=zpZlxLMd)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5501_1.jpg?itok=FY7UjLPH)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5526_3.jpg?itok=-LUWrJG8)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5527_0.jpg?itok=OnkJxryp)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5532_0.jpg?itok=KZnSSyS7)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5536_2.jpg?itok=0WcAcPZg)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5543_2.jpg?itok=fwY2RKno)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5562_1.jpg?itok=JOMlrGJ8)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5569_1.jpg?itok=-Z5aEWtP)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5572_3.jpg?itok=kCdtIZXU)
Бадай, кульмінацыяй гэтай сустрэчы стала “цырымонія” перадачы сімвалічнага мяшэчка са збожжам новага ўраджаю, які актывісты РГА “Патрыёты Беларусі” напрыканцы рэспубліканскага аўтапрабегу перададуць у сталіцу, дзе аб’яднаюць зерне з усіх рэгіёнаў краіны і спякуць адзін вялікі каравай, што будзе сімвалізаваць еднасць нашай роднай Беларусі. Прыгожы сувенір з абрысамі нашай сінявокай рэспублікі перадалі госці ў падарунак кіраўніку раёна А.В. Садоўскаму.
А далей – зноў у шлях! Усе ўдзельнікі аўтапрабегу накіраваліся да помніка абаронцам Айчыны ў аграгарадку Мажэйкава, дзе адбылася яшчэ адна хвалюючая сустрэча — з дэлегацыяй Лідскага раёна. Патрыятычная акцыя працягваецца цяпер ужо на Лідчыне і Астравеччыне.
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5605_3.jpg?itok=bdTV6G2L)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5612_1.jpg?itok=8G8S-lPr)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5619_1.jpg?itok=I-BIJ3xR)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5623_0.jpg?itok=DNXIMZ9u)
![](http://dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_so_znakom/public/images/img_5641_0.jpg?itok=a3FaLM25)
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.