Залаты трыўмф: каманда “Аграхолдынг”-лідэр летняй спартакіяды.
У маляўнічай зялёнай зоне Бярэзінскага біясфернага запаведніка прайшла штогадовая, маштабная і відовішчная летняя спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Васілішкі”. На працягу некалькіх дзён спартыўныя пляцоўкі кіпелі ад напалу страсцей, а атмасфера была напоўнена духам здаровага саперніцтва, адзінства і згуртаванасці. Праявіць сябе можна было ў такіх дысцыплінах, як мнагабор’е, міні-футбол, паркавы валейбол, гіравы спорт.


⚡️Кіраўнік ААТ «Васілішкі» Антон Часлававіч Бурнос стаў пераможцам у спаборніцтве мястэчкі.
⚡️Мікуліч Райманд стаў бронзавым прызёрам у дысцыпліне турысцкае мнагабор’е (тэхніка веласіпеднага турызму).
Наша зборная прадэманстравала найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі і нязломную волю да перамогі. Кожны бал даваўся нашай камандзе ва ўпартай барацьбе.
I месца на Спартакіядзе – гэта доказ, што ў нашай камандзе працуюць не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і моцныя, спартовыя, мэтанакіраваныя людзі. Мы ганарымся вынікам і баявым духам каманды.
Не збаўляць абаротаў!!!!




















