ААТ Васілішкі - шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, насення масленічных культур, бульбы, цукровых буракоў, кармавых культур, развядзенні свіней і малочнай буйной рагатай жывёлы, вырошчванні пладоў і гародніны.

231522, вул. Савецкая, 30, а.г. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

+375 (15) 147-93-07
+375 (15) 147-93-14 (факс)

Малочна-таварны комплекс Бакшты

Малочна-таварны комплекс Бакшты

Праведзена рэканструкцыя фермы з пашырэннем да 960 дойных кароў. Работы па рэканструкцыі былі завершаны ў ліпені 2009 года. Кошт аб’екта пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю склаў 21219,1 млн. рублёў, у тым ліку – кошт абсталявання 1171 млн.рублёў. Кошт 1 жывёламесца 9,5 млн. рублёў. На комплексе маецца ўсяго жывёламесцаў 2240, у тым ліку для дойнага статка 1140. Маецца 4 кароўніка па 240 жывёламесцаў, цэх сухастойных кароў на 180 жывёламесцаў, прафілакторый на 80 месцаў, 2 будынка для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы па 360 жывёламесцаў і 1 будынак на 300 жывёламесцаў. У даільна-малочных блоках змантаваныя ўстаноўкі «Ялінка» 216 і 26 фірмы Westfalia.

Замена выбракованных кароў павінна праводзіцца за кошт уласных цялушак, вырашчаных на комплексе.